- прэнт
- прэнт, -а
м.
Металлический стержень.Нявада, які стаяў, хапіў у сябе з-пад ног нейкі гнуты прэнт з раструшчанага грузавіка і з першага размаху апусціў яго на галаву маладога чалавека... Чорны. Міця сеў, аглядаючы невялікі пакойчык з адным, забітым жалезнымі прэнтамі акном, з вялікім, як шафа, сейфам у кутку, з точанаю драўлянаю вешалкаю... Адамчык. Андрэй Чмель плюшчыў вочы і пакручваў доўгімі абцугамі тоўсты жалезны прэнт, што быў ужо чырвоны ад агню. Савіцкі.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.